
Праспект Францыска Скарыны, 8. Адразу прыцягвае ўвагу новая шыльда — зялёная, з лацінскай літарай «І» пасярэ-дзіне. У культурнай сталіцы Беларусі, багатым гістарычнымі і духоўнымі каштоўнасцямі Полацку адкрыўся турысцка-інфармацыйны цэнтр.
Адкрыццё цэнтра, які размешчаны на першым паверсе будынку аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму гарвыканкама, адбылося 8 ліпеня, падчас правядзення фінальнай канферэнцыі міжнароднага праекта «Бэла Дзвіна».
Пачэснае права перарэзаць сімвалічную чыр-воную стужку было прадастаўлена старшыні Полацкага гарвыканкама Уладзіміру Тачылу, Консулу Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Маргарыце Штэйне, Генеральнаму консулу Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Віктару Гейсіку.

Уладзімір Тачыла адзначыў, што Полацк павінен абавязкова зарабляць на турызме. «Новыя калегі, супрацоўнікі ў новых праектах абавязкова праявяць сябе і зробяць усё дзеля таго, каб наша краіна стала багацей, прыгажэй, а мы — больш мудрымі, шчодрымі, і жылі з усмешкай», — з упэўненасцю сказаў ён.
У цэнтры — утульная абстаноўка. На сценах — фотаздымкі з прома-тура па Заходняй Дзвіне/Даўгаве. Паглядзяць наведвальнікі, зацікавяцца прыгожымі пейзажамі, замкамі, цэрквамі, касцёламі, і абавязкова пажадаюць іх наведаць. На стэндах — разнастайныя маркетынгавыя матэрыялы: буклеты, даведнікі, карты гарадоў і маршрутаў, запісныя кніжкі для турыстаў… Пра Полацк, Беларусь, Латвію… Асобны стэнд па турыстычнай трансгранічнай беларуска-латвійскай прасторы — на рускай, англійскай і латышскай мовах. І ўсё гэта можна ўзяць бясплатна.
Асноўная мэта цэнтра — збор, абагульненне і прадастаўленне вычарпальнай інфармацыі пра рэсурсы, прадукты і паслугі турыстычный прасторы «Бэла Дзвіна». Таму яго супрацоўнікі даюць кансультацыі, займаюцца распрацоўкай маршрутаў, падрыхтоўкай выстаў і друкаваных матэрыялаў.
Як адзначыла супрацоўніца аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму гарвыканкама Вольга Прохарава, у цэнтры пабывалі госці з Латвіі і Літвы, Польшчы і Фінляндыі. Асабліва ўражаны былі турысты з Санкт-

Пецярбурга, яны адзначылі, што на тэрыторыі Расіі і Беларусі яшчэ не бачылі такога высокага ўзроўню арганізацыі.
Полацк — першы горад абласнога значэння, дзе адкрыты турысцка-інфармацыйны цэнтр. Падобныя ўстановы працуюць у Мінску, Брэсце, Гродна, Віцеб-ску. Полацк — своеасаблівая сталіца турпрасторы «Бэла Дзвіна», а турысцка-інфармацыйны цэнтр можна назваць сімвалам белару-ска-латвійскага трансгранічнага супрацоўніцтва.
У ліпені завяршаецца праект Еўрапейскага саюза «Бэла Дзвіна». За два гады зроблена многае: распрацаваны стратэгія развіцця трансгранічнай прасторы і маркетынгавая стратэгія, створаны турысцка-інфармацыйныя пункты, стаянкі для турыстаў, устаноўлены інфашчыты, і, галоўнае — напрацаваны значны вопыт работы з Еўрапейскай камісіяй.
На фінальнай канферэнцыі партнёры праекта падпісалі Дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця турызму на прасторы «Бэла Дзвіна» паміж прыгранічнымі раёнамі Віцебскай вобласці (Беларусь) і Латгальскага рэгіёну (Латвія). А на разгляд Еўрапейскай камісіі пададзена заява на новы трохбаковы праект з рабочай назвай «Бэла Дзвіна-2», у якім прымуць удзел некалькі паветаў Літвы.